Супрацоўнікі дзіцячага садка № 252 г. Мiнска прынялі актыўны ўдзел у Рэспубліканскім суботніку 12 красавіка 2025 года.
Работнікі дзіцячага сада №252 г. Мiнска з энтузіязмам далучыліся да рэспубліканскага суботніка 2025. У год добраўпарадкавання краіны кожны імкнецца ўнесці пасільны ўклад у знешні выгляд сваёй роднай краіны і малой радзімы, у прыватнасці. Сёння галоўная задача нашых работнікаў - навесці парадак на зямлі свайго дзіцячага сада, зрабіць яго прыгажэйшым і чысцейшым, каб кожны куток нашай вялізнай тэрыторыі пахнуў і цешыў вока нашых выхаванцаў, работнікаў і наведвальнікаў.
Мы дзякуем усім удзельнікам суботніка за выдатную працу!