Дзяржаўная сімволіка
У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года " Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь " вызначана апісанне і парадак выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.
Герб Сцяг
Дзяржаўны гімн Беларусі
Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Источник: https://pravo.by/gosudarstvo-i-pravo/gosudarstvennaya-simvolika/gosudarstvennye-simvoly/ – Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
9 верасня 2015 г.у мікрараёне Сокал адкрыўся пасля рэканструкцыі наш дзіцячы сад № 252. Ён атрымаў назву "Ластаўчына гняздо". І, сапраўды, першымі насельнікамі нашай дашкольнай установы адукацыі сталі ластаўкі. Выдатныя гульнявыя пакоі, спальні, цацкі, пляцоўкі з горкамі і арэлямі чакаюць малых.
У садзе працуе 11 груп:
1 група-першая малодшая-для выхаванцаў ва ўзросце 2-3 гадоў;
3 групы-другія малодшыя-для выхаванцаў ва ўзросце 3-4 гадоў;
2 групы-сярэднія-для выхаванцаў ва ўзросце 4 - 5 гадоў;
3 групы- старэйшыя-для выхаванцаў ва ўзросце 5-6 гадоў;
1 група-інтэграваная-інтэграванага навучання і выхавання;
1 група-спецыяльная-для выхаванцаў з ТНР.